Юры Несьцярэнка
 
                         Душа
 
     - Маці, ці можна задасьць цябе паважнае пытаньне?
     - Так, доча?
     - Што такое душа?
     - Душа? Ну... я ня ведаю... пра гэта лепей размаўляць са сьвятаром...
- Я чула, што кажуць сьвятары. Усе так заблытана... Мне здаёцца, 
яны самі толком ня ведаюць.
- Ну, каму і ведаць, як ня ім. Але і сапраўды, яны больш кажуць 
не аб веданьні, а аб веры...
     - Аднак яны ня бачылі душу?
     - Ніхто яе ня бачыў. Яна жа ўнутры нас.
     - Але душу мае кожны?
     - Сьвятары кажуць,  что кожны... хоць, па-маему, гэта не так.
Недарэмна пра некаторых кажуць, што яны бяздушныя.
     - А я маю душу?
     - Напэўна маеш, дачка.
     - І ты маеш?
     - І я маю.
     - А адкуль ты ведаешь? Яна жа нябачная?
     - Так, але яе можна адчуць.
     - Але я яе не адчуваю!
     - Гэта прыйдзе зь векам... На самой справе,  гэта ня вельмі прыемнае
адчуцьце. Часам душа баліць. Но гэта значыцца, што яна ёсьць. 
А душа - гэта, у канечным ліку, самае каштоўнае, что ёсьць у нас.
     - Душа - гэта тое, што пазастаёцца ад нас пасьля сьмерці?
     - Так. Таму цела - гэта ня так уж важна. Важней усяго прыгожасьць душы.
     - І добрыя душы трапляюць у рай?
     - Так. Анёлы сыходзяць за імі і забіраюць на неба.
     - А што там, у раі? Што робяць там душы?
     - Ніхто ня ведае. Бо адтуль не вяртаюцьця. Но кажуць, што там
вечная асалода.
     - Напэўна, так і ёсьць. Кабы там было кепска, хто-небудзь уцёк
бы адтуль, праўда?
     - Напэўна. Хаця, мне здаецца, сьвятарам гэткае разважаньне не
спадабаецца.
     - А ты трапішь у рай, матуля?
     - Ніхто ня можа сказаць гэтага загадзя. Трэба верыць і маліцца...
     - Я буду маліцца за цябе, мама... Ой, мама, глядзі! Што гэта - анёл?
     - Так. Падобна, гэта за мной.
     - Так адразу?! Я баюся! Я не хочу, каб ты ўмірала!
     - Ня бойся, дачка. Проста прыйшоў мой час. Анёл забярэ мяне ў рай.
 
     Лавец перлаў ухапіўся за пасма водарасьці, адшарпнуў вялікаю
чарапашыну ад шурпатай паверхні рыфа і сунуў у сваю сетку. Да
маленькай чарапашынкі ён пакуль не дакрануўся.
 
2004
 
Пераклад з расейскай: Ільля Пагадаеў
 
Чэрвень 2011
 
http://yun.complife.info